Дзень абароны дзяцей

01.06.2021
У першы чэрвеньскі дзень, калі пачынаецца летні адпачынак, мы адзначаем Міжнародны Дзень абароны дзяцей. У гэты дзень варта задумацца пра тое, як зрабіць жыццё ўсіх дзетак па-сапраўднаму шчаслівым і радасным, каб кожнае дзіця адчувала сябе абароненым, было акружана любоў'ю і ўвагай дарослых. 1 чэрвеня 2021 у "Вішнявецкім дзіцячым садзе" адбылося свята, прысвечанае Дню абароне дзяцей. Называлася свята «Падарожжа ў казку». У свяце прымалі ўдзел дзеці дзвух узроставых груп. Яны гулялі ў рухомыя гульні, спявалі любімыя песні, расказвалі вершы, а таксама для іх праводзіліся розныя конкурсы. Дзецям свята вельмі спадабалася, было весела, дружна.