Дзень ведаў

01.09.2021
Вось і скончылася яркае, звонкае, вясёлае лета. Надышло 1 верасня - Дзень ведаў, вельмі светлы і радасны дзень, калі прырода апранаецца ў яркія восеньскія ўборы. Гэты дзень, адкрывае новы навучальны год: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет, чамусьці навучыцца, пазнаць сябе, вызначыць свае інтарэсы.Выхаванцы старэйшай групы прысутнічалі на ўрачыстай лінейцы ў ДУА "Вішнявецкая сярэдняя школа".Нехта ў гэты дзень упершыню прыйшоў у садок, а ў дзяцей старэйшай групы - гэта апошні перад школай год - адказны, насычаны, складаны. Дзень Ведаў, як і любое свята ў дашкольнай установе вельмі радасны, яркі, вясёлы і ўрачысты. Сёння да дзяцей у госці прыйшлі казачныя персанажы з розных казак, разгадвалі загадкі, танцавалі, весяліліся. Шмат дзетак пасля доўгага расстання, адпачынку з бацькамі, зноў сустракаюцца са сваімі сябрамі і са сваімі педагогамі. Навучальны год пачаўся весела і заўзята, усе атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.